Раска малая[3], Раска[4] (Lemna minor L.) — шматгадоваятравяністая раслінасямейства раскавых. Карэньчыкі ніткападобныя. Сцябло мае від маленькай зялёнай пласцінкі, якая плавае на вадзе. Лісце неразвітае. Кветкі рэдукаваныя, аднаполыя, у суквеццях з двух тычынкавых і адной песцічнай кветак, размешчаных ля аснавання парасткаў у бакавой кішэні; песцічныя кветкі маюць адзін слупок, тычынкавыя — з адной тычынкай. Цвіце рэдка ў маі — чэрвені. Плод — арэшкападобны аднанасенны. Расце ў стаячых водах.